From Wikipedia, the free encyclopedia
«Джульета і духі» (італ.: Giulietta Degli Spiriti) — мастацкі фільм 1965 года, пастаўлены рэжысёрам Федэрыка Феліні на кінастудыі Rizzoli Film. Першы па ліку з каляровых поўнаметражных фільмаў, знятых Феліні. У фільме адчуваецца ўплыў тэорыі сноў К. Г. Юнга, а таксама ўздзеянне эстэтыкі барока.
У цэнтры ўвагі няўдалае сямейнае жыццё галоўнай гераіні. Джульета і яе муж Джорджа зусім розныя і чужыя людзі. Застаючыся няшчаснай, яна ўсё ж спрабуе дагадзіць свайму мужу, але ён не заўважае ні яе саму, ні яе пакуты. Да таго ж яна даведаецца, што ў мужа з’явілася палюбоўніца. На працягу ўсяго фільма Джульета змагаецца з унутранымі забаронамі, комплексамі і грамадскімі асновамі.
На працягу ўсяго фільма падкрэслена яркія, «вылізаныя», вычышчаныя, па-дызайнерску бездакорныя інтэр’еры памяшканняў, пляж і сад — усё гэта кантрастуе з душэўнымі перажываннямі жанчыны.
Асноўная напруга фабулы — супрацьпастаўленне грамадскіх патрабаванняў і чаканняў, якія прад’яўляюцца гераіні — і, увогуле, жанчыне — і маральна-этычнага выбару, які яна робіць. Духі, да якіх звяртаецца ў думках Джульета — гэта яе духоўны стрыжань, які яна адчула ў дзяцінстве — і якому яна застаецца верная, насуперак здрадзе мужа, халоднай абыякавасці маці і сясцёр, навакольным спакусам. Алегорыямі татальнай адзіноты жанчыны перапоўнены фільм, але наўпрост сказана пра тое, што адзіны чалавек, які шчыра і самаахвярна кахаў яе — дзед, які ўцёк з цыркачкай.
Фільм атрымаў прэмію «Залаты глобус» як лепшы замежны фільм, прэмію Нью-Ёркскага таварыства кінакрытыкаў як лепшы замежны фільм, 3 прэміі «Silver Ribbon» італьянскага Сіндыката кінажурналістаў за лепшую актрысу другога плана, за лепшага аператара, за лепшага мастака-пастаноўшчыка. Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» у намінацыях найлепшы мастак па касцюмах і найлепшы мастак-пастаноўшчык (П’еро Герардзі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.