Джордж Абела (мальт.: Ġorġ Abela, англ.: George Abela, нар. 22 красавіка 1948) — мальтыйскі палітык-лейбарыст, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2009 па 4 красавіка 2014.

Хуткія факты Джордж Абела, прэзідэнт Мальты ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыўшы Мальтыйскі ўніверсітэт, з 1975 Джордж Абела працаваў юрыстам, актыўна ўдзельнічаючы ў дзейнасці прафсаюзных арганізацый. У 19821992 ён з’яўляўся прэзідэнтам Футбольнай асацыяцыі Мальты і шмат зрабіў для развіцця спартыўнай інфраструктуры. Затым ён быў абраны намеснікам старшыні Лейбарысцкай партыі па партыйных справах, а ў 1996 пасля перамогі партыі на парламенцкіх выбарах саветнікам прэм’ер-міністра Альфрэда Санта, але ўжо ў наступным годзе з-за рознагалоссяў з апошнім сышоў у адстаўку. У 1998 ён пакінуў партыйны пост, а ў 2000 годзе сышоў з прафсаюзнага кіраўніцтва, заняўшыся прыватнай юрыдычнай практыкай. У 2008 ён удзельнічаў у выбарах лідара лейбарыстаў, але заняў другое месца, атрымаўшы ў другім туры каля 34 % галасоў.

У 2009 парламент Мальты абраў Джорджа Абела новым прэзідэнтам краіны. Паколькі ва ўладзе ў краіне знаходзілася кансерватыўная Нацыяналістычная партыя, гэта стала першым выпадкам абрання на Мальце прэзідэнта ад дзеючай апазіцыі.

Зноскі

  1. George Abela // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. George Abela // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.