Джон Лок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Лок (англ.: John Locke; 29 жніўня 1632, Рынгтан, Сомерсет, Англія — 28 кастрычніка 1704, Эсекс, Англія), брытанскі педагог і філосаф, прадстаўнік эмпірызму і лібералізму. Спрыяў распаўсюджванню сенсуалізму. Яго ідэі аказалі велізарны ўплыў на развіццё эпістэмалогіі і палітычнай філасофіі. Ён шырока прызнаны як адзін з самых уплывовых мысліўцаў Асветніцтва. Лісты Лока моцна ўздзейнічалі на Вальтэра і Русо, шатландскіх філосафаў і амерыканскіх рэвалюцыянераў. Лок быў першым філосафам, які выражаў асобу праз неперарыўнасць свядомасці. Сцвярджаў, што веды дэтэрмініраваны толькі вопытам, атрыманым пачуццёвым успрыманнем (канцэпт tabula rasa).
Джон Лок | |
---|---|
англ.: John Locke | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1632(1632-08-29)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1704(1704-10-28)[5][4][…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Locke[d][9] |
Маці | Agnes Keene[d][9] |
Род дзейнасці | філосаф, палітык, урач, пісьменнік, навуковец, philosopher of law |
Навуковая сфера | філасофія[10][11], эпістэмалогія, палітычная філасофія[d][11] і медыцына[11] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | брытанскі эмпірызм |
Кірунак | англійская філасофія |
Перыяд | Філасофія XVII стагоддзя |
Асноўныя інтарэсы | Метафізіка, эпістэмалогія, палітычная філасофія, філасофія свядомасці, утварэнне |
Значныя ідэі | tabula rasa, «government with the consent of the governed»; state of nature; rights of life, свабода і ўласнасць |
Аказалі ўплыў | Платон, Арыстоцель, Тамаш Аквінскі, Дэкарт, Гобс |
Зведалі ўплыў | Юм, Кант, і шматлікія філосафы-палітыкі пасля яго, асабліва заснавальнікі ЗША, Шапенгаўэр |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дж. Лок прапанаваў падзяляць уладу на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную, якая ахоплівае міжнародныя адносіны. Выступаў за абавязковасць усімі ў грамадзянскай супольнасці выконваць законы. Адстойваў ідэю неадчужальнасці ад асабовай свабоды права на жыццё і ўласнасць, пазней гэта было прызнана пачаткам ідэалогіі буржуазнага лібералізму.