From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозеф Грымальдзі (англ.: Joseph Grimaldi) — адзін з самых вядомых клоўнаў Англіі, лічыцца першым клоўнам з белым тварам[2]. Выступы Грымальдзі зрабілі клоўна як персанажа цэнтральнай фігурай брытанскіх арлекінад.
Джозеф Грымальдзі | |
---|---|
англ.: Joseph Grimaldi | |
| |
Род дзейнасці | танцор, клоўн, спявак, артыст цырка, тэатральны акцёр, энтамолаг, акцёр, мім |
Дата нараджэння | 18 снежня 1778 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1837 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Joseph Grimaldi[d][1] |
Дзеці | J. S. Grimaldi[d] |
Месца працы |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грымальдзі нарадзіўся ў лонданскім раёне і быў сынам італьянца, сіньёра Джузэпэ (або Язэпа) «Жалезнаногага» Грымальдзі[3], пантаніміста, цыркавога мастака і балетмайстра тэатра «Друры-Лейн»[4], і Рэбекі Брукер, танцоркі кардэбалета. Бацька Грымальдзі памёр у 1788 годзе, калі Язэпу было дзевяць гадоў, пакінуўшы сям'ю ў пазыках. Ва ўзросце менш за два гады Джозеф быў прадстаўлены на сцэне «Друры-Лейн», ва ўзросце менш за тры гады ён пачаў з’яўляцца на сцэне тэатра Садлерс Уэлс.
Стаўшы маладым чалавекам, Грымальдзі закахаўся ў дачку асноўнага ўладальніка Садлерс Уэлс і ажаніўся з ёй. Мары Грымальдзі памерла падчас родаў праз 18 месяцаў пасля заключэння іх шлюбу. Ён знайшоў суцяшэнне ў працы, і ў канцы канцоў ажаніўся яшчэ раз на Марыі. Сын, Джозеф Грымальдзі Сэмюэль, пасля нараджэння далучыўся да сямейнай прафесіі, але ва ўзросце да трыццаці гадоў спіўся і памёр.
Як пантамім блазан Грымальдзі лічыўся непераўзыдзеным, і самага вялікага поспеху ён дасягнуў у пастаноўцы «Казак Матухны гускі» у Каралеўскім тэатры Ковент-Гарден (у 1806 годзе і пры далейшых пастаноўках).
Джозэф Грымальдзі быў інаватарам, яго блазан Джой (Joey) быў сучасным клоўнам, заснаваным на традыцыйнай ролі прасцяка і дурня, якая ішла з часоў камедыі дэль артэ: ён стаў цэнтральным персанажам арлекінад. Яго камедыйная грацыя была незвычайная, ён добра прыдумляў візуальныя трукі і буфанады, выклікаючы смех аўдыторыі. Калі сталі папулярныя мюзік-холы, ён увёў у тэатр жаночую пантаніму і завёў традыцыю ўдзелу аўдыторыі ў прадстаўленні.
Знакаміты «анекдот аб журботным клоуне» (у якім доктар раіў кліенту розныя спосабы выхаду з цяжкай дэпрэсіі, і ў выніку парэкамендаваў схадзіць на прадстаўленне аднаго клоўна, пасля чаго кліент прызнаўся, што ён і ёсць той самы блазан) першапачаткова апавядалі аб Грымальдзі[5].
Пакутуючы ад хвароб, Грымальдзі сышоў са сцэны. У сваёй развітальнай прамове ён распавёў сваім слухачам: «Я амбіцыйна знасіў сябе і атрымаў за гэта старэннем. Ужо чатыры гады, як я зрабіў свой апошні скачок, спер апошнюю вустрыцу, зварыў апошнюю каўбасу і сабраўся выйсці на пенсію»
Да 1828 года ён быў спустошаны, і ў Ковент Гардэн (28 чэрвеня) і Садлер Уэлс (17 сакавіка) прайшлі дабрачынныя спектаклі. Фондам Друры-Лейн была прызначаная пенсія ў 100 фунтаў стэрлінгаў у год. Грымальдзі ледзь мог хадзіць, але праводзіў апошнія гады ў карчме Cornwallis Tavern, і яго арэндадаўца Джордж Кук па вечарах адносіў яго ў яго кватэру. Грымальдзі стаў інвалідам з-за свайго блазнавання, і памёр у ноч на 31 мая 1837 года. Газета London Illustrated News у некралогу напісала, што «Грымальдзі мёртвы, і не пакінуў сабе роўных. Мы баімся, што дух пантанімы згублены» (Grimaldi is dead and hath left no peer. We fear with him the spirit of pantomime has disappeared).
Грымальдзі прасіў, каб пасля яго смерці ён быў абезгалоўлены перад пахаваннем, нібыта з-за страху пахавання жыўцом[6].
Магіла Джозэфа Грымальдзі знаходзіцца ў парку Джозэфа Грымальдзі (раней у двары капліцы Сент-Джэймс), на Пентанвіл-роўд ў іслінгтане. На будынку ў Granville Road ёсць сіняя таблічка ў памяць, што ён калісьці жыў непадалёк.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.