Джанга вызвалены
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Джанга вызвалены» (англ.: Django Unchained) — мастацкі фільм рэжысёра Квенціна Таранціна ў жанры спагеці-вестэрн[2][3][4][5]. Галоўную ролю выконвае Джэймі Фокс, у вобраз яго ключавога напарніка пераўвасобіўся Крыстаф Вальц.
Джанга вызвалены![]() | |
---|---|
Django Unchained | |
Жанр | спагеці-вестэрн, blaxploitation, камедыя |
Рэжысёр | Квенцін Таранціна |
Прадзюсар |
Рэджынальд Хадлін Стэйсі Шэр Пілар Савонэ |
Сцэнарыст | Квенцін Таранціна |
У галоўных ролях |
Джэймі Фокс Крыстаф Вальц |
Аператар | Роберт Рычардсан |
Кампазітар | Эніа Марыконэ і іншыя (гл. Саўндтрэк) |
Кінакампанія |
вытворчасць: The Weinstein Company, Columbia Pictures, Brown 26 Productions, Double Feature Films, Super Cool Man Shoe Too; пракат: Sony Pictures Entertainment |
Працягласць | 165 хвіл. |
Бюджэт | 100 млн $[1] |
Зборы | 425 368 238 $[1] |
Краіна |
![]() |
Мова |
англійская нямецкая |
Год | 2012 |
IMDb | ID 1853728 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Карціна, якая паўплывала на Таранціна пры стварэнні «Джанга вызваленага», — італьянскі вестэрн «Джанга». Галоўную ролю там выканаў Франка Нера, які ненадоўга з’яўляецца і ў Таранціна. Сусветная прэм'ера адбылася 25 снежня 2012 года[6][7]. Яшчэ да афіцыйнай прэм'еры некаторыя крытыкі, якія ўжо пабачылі новы праект Таранціна, уключылі яго ва ўласныя спісы найлепшых фільмаў года[8][9].
Крыстаф Вальц і Леанарда Дзі Капрыа за свае акцёрскія працы былі ганараваны некалькімі прэміямі супольнасцей кінакрытыкаў з усяго ЗША, а сама карціна была высунута ў чатырох намінацыях на «Залаты глобус», уключаючы за найлепшы драматычны фільм года. Перамагла ў дзвюх катэгорыях: «Найлепшая мужчынская роля другога плана» для Крыстафа Вальца і «Найлепшы сцэнарый» для Квенціна Таранціна. На 85-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» карціна была прадстаўлена да атрымання пяці статуэтак, уключаючы за найлепшы фільм года[10], і выйграла ў тых жа катэгорыях, што і на «Залатым глобусе» — «Найлепшая мужчынская роля другога плана» ў Крыстафа Вальца і «Найлепшы сцэнарый» у Квенціна Таранціна.