адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дварэц.
Дварэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дварэц |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 5 183 |
Плошча | 46,03 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Лунінецкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродніцкага сельсавета[1], 1 снежня 1975 года — тэрыторыя скасаванага Любачынскага сельсавета (вёскі Азярніца, Боркі і Любачын)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 11 жніўня 1980 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета (вёскі Любажэрдзе, Ракітна, Сасноўка, Яжаўкі і Язвінкі), у склад Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Бродніца[4]. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Урэчча[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 6324 чалавекі[6], з іх 98,9 % — беларусы, 0,6 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 5183 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.