Дванаццаць апосталаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дванаццаць апосталаў - дванаццаць бліжэйшых вучняў і паслядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасці і якія сталі пачынальнікамі хрысціянскай царквы. Згодна Евангеллям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэнні, а пасля свайго ўваскрасення паслаў адзінаццаць з іх (за мінусам Іуды Іскарыёта) з Вялікім Паручэннем для распаўсюджвання Свайго вучэння ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысціянскай традыцыі згодна з Евангеллем ад Лукі ў Хрыста было таксама сямідзесят апосталаў.
Апостал Павел (ён жа Саул з Тарса), не быў з дванаццаці або семідзесяці, але пасля звароту ў хрысціянства стаў называцца "апосталам язычнікаў" (Рым. 11:13) і сцвярджаў, што атрымаў ад ўваскрослага Ісуса Вялікае Даручэнне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павел не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.
Ранні перыяд хрысціянства ў жыцці апосталаў называецца Апостальскім стагоддзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццаццю вучнямі.