Даўгапяты (Tarsius) — род прыматаў, утварае самастойнае сямейства (Tarsiidae) і інфраатрад (Tarsiiformes). Род даўгапятаў дзеліцца як мінімум на тры віды.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Даўгапяты |
Філіпінскі даўгапят (Tarsius syrichta) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Сямейства: | Даўгапятавыя (Tarsiidae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Tarsius Storr, 1780
|
|
Закрыць
Даўгапяты — невялікія звяркі, іх рост складае ад 9 да 16 см. У дадатак у іх ёсць голы хвост, з пэндзлікам на канцы, даўжынёй ад 13 да 28 см. Маса вагаецца ад 80 да 160 грамаў. Іх асабліва вылучаюць доўгія заднія канечнасці, буйная круглявая галава, якая сядзіць на пазваночніку больш вертыкальна, чым у астатніх прадстаўнікоў роду малпаў, і здольная паварочвацца на 180° і якая дае агляд на 360°, параўнальна вялікі мозг, а таксама добры слых. Зубная формула: разцоў 2/1, іклаў 1/1, перадкарэнных 3/3, карэнных 3/3, усяго 34 зуба. Пальцы надзвычай доўгія, забяспечаныя на канцах патаўшчэннямі, як бы прысоскамі, якія палягчаюць лажанне па дрэвах, вушы круглыя і голыя. Мяккая поўсць мае карычневае або шараватае адценне. Аднак найбольш прыкметнымі з’яўляюцца вялікія вочы дыяметрам да 16 мм, якія звернутыя наперад больш, чым у астатніх прыматаў. У праекцыі на чалавечы рост вочы даўгопятаў адпавядаюць памеру яблыка. Акрамя ўсяго, велізарныя жоўтыя вочы даўгапятаў свецяцца ў цемры.
Пашыраны на Вялікіх Зондскіх астравах (акрамя Явы) і ў паўднёвай частцы Філіпінскіх астравоў. Жывуць у трапічных лясах на дрэвах.
Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Актыўныя ўначы. Здольныя далёка пераскокваць з дрэва на дрэва; рухаючыся па зямлі, робяць скачкі да 170 см у даўжыню і да 160 см у вышыню. Трымаюцца паасобку ці невялікімі групамі (да 4 асобін).
У рацыёне пераважаюць казуркі, прысутнічаюць таксама яйкі птушак і дробныя хрыбетныя.
У прыплодзе 1 дзіцяня.