From Wikipedia, the free encyclopedia
Даіндаеўрапейскі субстрат — мовы, якія існавалі на тэрыторыі Еўропы, Іранскага культурнага кантынента і Індастана да прыходу туды носьбітаў індаеўрапейскіх моў. Ад даіндаеўрапейскага перыяду засталіся нешматлікія помнікі. Пра наяўнасць субстрата, апроч іх, дазваляюць меркаваць гідронімы, тапонімы і словы індаеўрапейскіх моў з няяснай этымалогіяй, а таксама згадкі ў антычных ці старажытнаіндыйскіх крыніцах меркавана неіндаеўрапейскіх народаў.
Гіпотэзы пра існаванне даіндаеўрапейскіх моў на тэрыторыі старажытнай Еўропы сталі высоўвацца лінгвістамі з сярэдзіны XIX ст. Для гэтых моў, меркавана звязаных з насельніцтвам эпохі неаліту, быў прапанаваны тэрмін «азіянічныя», англ.: Asianic, фр.: asianique (паколькі іх носьбіты лічыліся выхадцамі з Блізкага Усходу)[1], які, аднак, не прыжыўся.
Марыя Гімбутас, адна з найбуйнейшых фігур індаеўрапеістыкі, у адносінах да меркавана даіндаеўрапейскага перыяду гісторыі Еўропы выкарыстоўвала тэрмін «Старая Еўропа», аднак апісаная ёй культура «старой Еўропы» ахоплівае неалітычныя балканска-ўсходнееўрапейскія культуры размаляванай керамікі і не ўключае дагістарычныя культуры Атлантычнай Еўропы.
У наш час найбуйнейшая група даследчыкаў даіндаеўрапейскага субстрата маецца ў Лейдэнскім універсітэце (Р. Беекес, Ж. ван Дрым, П. Схрэйвер), у ЗША (У. Леман), у Германіі (Р. Майлхамер), у Францыі (А. Фурнэ) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.