Дарніцкі раён (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарніцкі раён (укр.: Да́рницький район) — раён горада Кіева, размешчаны на левым беразе Дняпра.
Дарніцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Дарницький район | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кіеў | ||||
Дата ўтварэння | 3 красавіка 1935 | ||||
Кіраўнік | Yaroslav Lahuta[d] | ||||
Насельніцтва | 332 264[1] | ||||
Шчыльнасць | 2480 чал./км² | ||||
Плошча | 134 км² | ||||
Паштовыя індэксы | 02ххх | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У склад раёна ўваходзяць Асакаркі, Новая Дарніца, Пазнякі, Харкаўскі масіў, Сяло Шаўчэнкі, Рамбаза, Чырвоны хутар, Бортнічы.
Гістарычная мясцовасць абапал аднайменнай ракі Дарніцы. У шырокім сэнсе Дарніцай завуць усю левабярэжную частку Кіева. Рака Дарніца працякае ўздоўж чыгункі Кіеў — Чарнігаў і ўпадае ў возера Ніжні Тэльбін (каля Дняпра). Назва — ад старажытнарускага «дарнь» («у дар»). Па адной з версій, гэтая зямля ў часы Кіеўскай Русі была камусьці падорана.
На тэрыторыі Дарніцы знойдзены рэшткі стаянак IV—III тысячагоддзяў да н.э.
Адна з першых згадак пра Дарніцу датавана 1509 годам, як уладанняў Кіева-Пячэрскага і Нікольскага манастыроў. У 1765—1769 гадах згадваецца хутар Дарніцкі з млыном на рацэ Дарніцы. Інтэнсіўнае асваенне Дарніцы як жылога і гаспадарчага раёна пачата падчас будаўніцтва чыгункі Кіеў — Курск у 2-й палове XIX стагоддзя.
У 1860-х гадах узнік пасёлак Новая Дарніца, які апынулася ў межах Кіева з 1927 года. Тым часам пабудавана і Дарніцкае дэпо, на базе якога ў 1930-х гадах і ўладкаваны пасёлак ДВРЗ.
Падчас Другой сусветнай вайны Дарніцкі пасёлак і прадпрыемствы ўздоўж чыгункі цалкам разбураны. Інтэнсіўнае жыллёвае і прамысловае будаўніцтва ў Дарніцы разгорнута з канца 1940-х гадоў.
У Дарніцы ёсць возера Дарніцкае, Дарніцкі бульвар, вуліца Новадарніцкая. Найменне «Дарніцкіх» мае шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку шаўковы і мясакамбінаты, «Дарніца» — хімфармаб’яднанне, станцыя метро, чыгуначная станцыя (так званы Дарніцкі вакзал), аўтастанцыя, гандлёвы цэнтр. Да 1973 года Дарніцкай шашой называлася сучасная вуліца Алматынская, да 1955 года Дарніцкай вуліцай — сучасная вуліца Івана Бойка.
У 1935 годзе створаны Дарніцкі раён горада Кіева, зацверджаны ў сучасных межах у 2002 годзе.
Колькасць насельніцтва раёна:[2]
Працаздольнае насельніцтва раёна складае 196,2 тыс. чалавек, або 69,8 % ад сталага насельніцтва агулам, што на 3,8 % больш за ўзровень Кіева агулам. З агульнай колькасці насельніцтва раёна занятае насельніцтва складае 44,9 %.
У Дарніцкім раёне працуюць 35 прамысловых прадпрыемстваў. У тым ліку па галінах: 3 прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў; 16 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі; 5 прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці; 5 харчовай і 2 прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Чатыры прадпрыемствы іншых галін прамысловасці. Трыццаць будаўнічых арганізацый фармуюць.
У раёне функцыянуе 15 прадпрыемстваў аўтамабільнага транспарту; 7 прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту; 8 трамвайных маршрутаў і 15 аўтобусных; 23 таксаматорныя маршруты. На тэрыторыі Дарніцкага раёна знаходзяцца 7 станцый Кіеўскага метрапалітэна (Славутыч, Асакаркі, Пазнякі, Харкаўская, Вырліца, Барыспальская, Чырвоны хутар). Чыгуначная станцыя «Дарніца», 31 гаражна-будаўнічы кааператыў, 28 стаянак аўтамабіляў. Ёмістасць тэлефонных станцый складае 98 000 абанентаў. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 11 паштовых аддзяленняў Укрпошты.
У Дарніцкім раёне горада Кіева працуе 157 харчовых крамы, 106 нехарчовых, 137 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Акрамя таго функцыянуе восем рынкаў і 2 гандлёвыя пляцоўкі. 213 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва. 19 аўтазаправачных станцый і чатыры станцыі тэхнічнага абслугоўвання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.