Данілавіцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Круцілавічы.
Данілавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 39 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Круцілавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 262 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзена вёска Ведравічы[1]. 21 красавіка 1977 года частка сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Еленка, Карыца 2, Касцюкі, Навасады і Стараельня) увайшла ў склад новаўтворанага Лезнявіцкага сельсавета[2]. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лезнявіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Барышына,Еленка, Зарой, Карыца 2, Касцюкі, Кузьмічы, Лапушна, Лезнявічы, Навасады, Стараельня, Уланаўшчына і Чудоўшчына). 16 ліпеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Круцілавічы. 13 ліпеня 2007 года сельсавета да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таркачоўскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2262 чалавекі[4], з іх 84,7 % — беларусы, 11,6 % — палякі, 3,3 % — рускія[5].