From Wikipedia, the free encyclopedia
Даніла Цюрк (славенск.: Danilo Türk; нар. 19 лютага 1952, Марыбар) — славенскі юрыст, спецыяліст у галіне міжнароднага права, дыпламат. 11 лістапада 2007 года абраны прэзідэнтам Славеніі, 23 снежня 2007 г. афіцыйна заступіў на пасаду, змяніўшы Янеза Дрноўшэка.
Даніла Цюрк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славенск.: Danilo Türk | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Янез Дрноўшэк | ||||||
Пераемнік | Борут Пахар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лютага 1952[1] (72 гады) |
||||||
Жонка | Барбара Мікліч Цюрк[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў юрыдычны факультэт Люблянскага ўніверсітэта (1975). У 1982 абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне міжнароднага права. Аўтар кнігі «Прынцып неўмяшальніцтва ў міжнародныя адносіны і міжнародным праве» (Любляна, 1984) і каля 100 артыкулаў, у тым ліку па пытаннях правоў чалавека, правоў меншасцяў, выкарыстання сілы дзяржавамі, ГАТТ і інш. Чытаў лекцыі ва універсітэтах Еўропы і ЗША.
З 1984 працаваў у сістэме ААН — быў членам падкамісіі па прадухіленні дыскрымінацыі і абароне меншасцяў, у 1990 займаў пасаду яе старшыні. З’яўляўся спецыяльным дакладчыкам гэтай падкамісіі па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1988—1992) і па праве на свабоду і выраз меркаванняў (1989—1992).
Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі, у 1992—2000 быў яе пастаянным прадстаўніком у ААН.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.