Дамінік Гастон Андрэ Строс-Кан (фр.: Dominique Gaston André Strauss-Kahn [dɔmiˈnik stʁos kan];; 25 красавіка 1949, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі палітык, эканаміст, член Сацыялістычнай партыі. Прафесар Парыжскага інстытута палітычных даследаванняў і Вышэйшай школы камерцыйных даследаванняў. Былы міністр прамысловасці (1991-1993) у кабінетах Эдыт Крэсон і П'ера Берэгавуа і міністр эканомікі, фінансаў і індустрыі (1997-1999) у кабінеце Ліянель Жаспена.
Хуткія факты Дамінік Строс-Кан, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d] ...
Закрыць
C 28 верасня 2007 г. да 18 мая 2011 года з'яўляўся дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду.
Часта Дамініка Строс-Кана называюць DSK па яго ініцыялах.