From Wikipedia, the free encyclopedia
Далёкаўсходняя федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з указам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 года «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе».
Далёкаўсходняя федэральная акруга ўключае, 3 вобласці, 3 края, 1 аўтаномную вобласць, 1 аўтаномную акругу і 1 рэспубліку. Яе плошча — 6 215 900 км² (36,4 % тэрыторыі Расіі).
Тэрыторыя Далёкаўсходняй федэральнай акругі цалкам адпавядае тэрыторыі Далёкаўсходняга эканамічнага раёна.
15 ліпеня 2022 года адкрылася першая хуткасная траса ў Далёкаўсходняй федэральнай акрузе. Яна аб’яднала тры федэральныя трасы — «Усуры» (Хабараўск — Уладзівасток), «Амур» (Чыта — Хабараўск) і «Усход» (Хабараўск — Находка), дарогу, якая злучае краявую сталіцу з Камсамольскам-на-Амуры, а таксама пляцоўкі тэрыторыі апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця (ТОР)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.