![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b9/Bundesarchiv_Bild_137-065360%252C_Bessarabien%252C_Abtransport_von_Umsiedlern.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_137-065360%252C_Bessarabien%252C_Abtransport_von_Umsiedlern.jpg&w=640&q=50)
Далучэнне Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бесарабска-Букавінскі паход (руск.: Прутский поход 1940, рум.: Armata sovietică de ocupație din Basarabia și Bucovina) (28 чэрвеня — 3 ліпеня 1940) — ваенная аперацыя, праведзена Чырвонай арміяй з мэтай прымусовай перадачы Румыніяй Бесарабіі і Паўночнай Букавіны (раней захопленых Румыніяй у УНР) у склад СССР. Савецкі бок планаваў яе як поўнамаштабнае ваеннае ўварванне, але, за некалькі гадзін да пачатку аперацыі, кароль Румыніі Караль II прыняў ультыматыўную ноту савецкага боку і пагадзіўся перадаць Бесарабію і Паўночную Букавіну СССР.
Бесараска-Букавінскі паход Прутский поход 1940 Armata sovietică de ocupație din Basarabia și Bucovina | |||
---|---|---|---|
![]() Эвакуацыя нямецкага насельніцтва Бесарабіі ў Галац | |||
Месца | Румынія, Бесарабія і Паўночная Букавіна | ||
Вынік | Далучэнне Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Ваенная аперацыя па акупацыі тэрыторыі савецкімі войскамі доўжылася 6 дзён[1], у выніку была захоплена[2][3][4] тэрыторыя Бесарабіі (44000 км² з насельніцтвам 3,2 млн чал.), Паўночнай Букавіны (6000 км² з насельніцтвам 500 000 чал.) і рэгіён Герца (304 км² з насельніцтвам 25000 чал.).
Правядзенне дадзенай аперацыі савецкімі войскамі было запланавана як следства падпісання тайнага пагаднення паміж урадамі Савецкага Саюза і Трэцяга Рэйху, так званага пакта Молатава — Рыбентропа, яе ажыццяўленне стала магчымым толькі пасля краху Францыі ў вайне з Германіяй, калі зрабілася відавочнай ілюзорнасць англа-французскіх абяцанняў Румыніі па падтрымцы яе тэрытарыяльнай цэласнасці[5].
2 жніўня 1940 на большай частцы захопленых зямель (за выключэннем Букавіны і Паўднёвай Бесарабіі) была створана Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, папярэдніца сучаснай Рэспублікі Малдова.