Давыдаўскі сельсавет (Гомельскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Давы́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Давыдаўка.
Давыдаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Давыдаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 21 чэрвеня 2007 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Ляшчынецкага і Макееўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 чэрвеня 1960 года ў склад горада Гомеля ўключана вёска Ляшчынец[1], 25 чэрвеня 1963 года — вёска Паўлава[2], 29 красавіка 1968 года — пасёлак Сонечны і вёска Падгорная[3], 17 мая 2007 года — вёска Давыдаўка[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Давыдаўскага сельсавета 4 населеныя пункты[5]. 21 чэрвеня 2007 года скасаваны Давыдаўскі сельсавет, яго тэрыторыя (3 населеныя пункты: Асаўцы, Сасноўка і Уза) далучана да Бабовіцкага сельсавета[6].