![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/The_Death_of_Hyacinthos.jpg/640px-The_Death_of_Hyacinthos.jpg&w=640&q=50)
Гіяцынт (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіякі́нф (стар.-грэч.: Ὑάκινθος, таксама Гіяцы́нт) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын спартанскага цара Амікла і Дыямеды[2], або сын Эбала[3]. Паводле іншай версіі, сын Піера і Кліо[4], быў каханы Апалонам і Фамірысам, фракійскім спеваком.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Apollo%2C_Hyacinthus_and_Cyparis_singing_and_playing_by_Alexander_Ivanov.jpg/640px-Apollo%2C_Hyacinthus_and_Cyparis_singing_and_playing_by_Alexander_Ivanov.jpg)
Гіяцынт | |
---|---|
стар.-грэч.: Ὑάκινθος | |
![]() Смерць Гіяцынта | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Pieros[d] |
Маці | Кліо |
Браты і сёстры | Polyboea[d] і Cynortas[d] |
![]() |
Юнак незвычайнай прыгажосці, каханы Апалона (ці Барэя[5]). Калі аднойчы Апалон і Гіякінф спаборнічалі ў кіданні дыска, Зефір з рэўнасці[6], накіраваў кінуты Апалонам дыск у галаву Гіякінфа, і той памёр. На месцы, куды праліліся кроплі крыві Гіякінфа, вырасла цудоўная кветка[7].
У гонар Апалона і Гіякінфа штогод уначы[8] спраўляліся ў Аміклах ля Еўрота, у Лаконіі, трохдзённыя святы Гіякінфіі[9] (Гіякінтыі, Ὑακίνθια), якія існавалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Фігура Гіякінфа з’яўляецца на самых ранніх манетах з Тарэнта[10]. Каля Тарэнта паказвалі магілу Гіякінфа ці Апалона[11].