Гімназія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімназія (ад грэч. γυμνάζω, gymnasion — памяшканне для гімнастычных заняткаў) — сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова.
Упершыню гімназіяй была названа сярэдняя школа, адкрытая ў Страсбургу ў 1538 г. У XVI—XVIII стст. гімназіі пачалі ўзнікаць у многіх гарадах Германіі. У XIX ст. гімназіямі называліся сярэднія школы для хлопчыкаў у Аўстра-Венгрыі, Балгарыі, Германіі, Галандыі, Грэцыі, Даніі, Сербіі і нямецкіх кантонах Швейцарыі.