![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/POxy1008_%25281Co_7.33-8.4%2529.jpg/640px-POxy1008_%25281Co_7.33-8.4%2529.jpg&w=640&q=50)
Гімн любові
фрагмент біблейскага 1-га ліста да Карынфян святога апостала Паўла / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімн любові — фрагмент біблейскага Першага ліста да Карынфян святога апостала Паўла (1 Кар. 13:1—13). Гэта песня[pl] хвалы, а таксама спроба тлумачэння, што такое любоў, праз пералік яе рыс.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/POxy1008_%281Co_7.33-8.4%29.jpg/320px-POxy1008_%281Co_7.33-8.4%29.jpg)
Паводле апостала Паўла, дар любові надае сэнс і каштоўнасць усім астатнім духоўным дарам[en]. Апостал Павел сцвярджае, што любоў — гэта імкненне да дабра і шчасця. Гэта прынясенне сябе ў бескарыслівы дар, сіла, якая пераадольвае эгаізм («не шукае свайго», 1 Кар. 13:5). Ён таксама падкрэслівае важнасць самой веры праз некрытычны давер («усяму верыць, на ўсё спадзяецца», 1 Кар. 13:7).
«Гімн любові» таксама называюць «Песняй песняў Новага Запавету». У сваю чаргу, Папа Рымскі Бенедыкт XVI у сваёй першай энцыкліцы «Бог ёсць Любоў[en]» («Deus caritas est», 2005) назваў «Гімн любові» «вялікай хартыяй усёй касцёльнай паслугі»[1].
Тэкст «Гімна любові» ў якасці біблейскага чытання часта суправаджае таінства[en] шлюбу ў хрысціянскіх цэрквах. Фрагменты і асобныя цытаты з «Гімна любові», а таксама іх парафразы нярэдка выкарыстоўваюцца ў разнастайных мастацкіх творах, у тым ліку ў літаратуры, музыцы і кіно .