Гімн Чэхіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімн Чэхіі — кампазіцыя «Kde domov můj?» («Дзе радзіма мая?»).
У якасці гімну Чэхіі ўжываецца з 1993 года. Аднак з 1920 года кампазіцыя «Kde domov můj?» ужывалася ў якасці складовай часткі нацыянальнага гімну Чэхаславакіі, дзе нараўне з першым куплетам на чэшскай мове прысутнічаў другі — на славацкай — «Nad Tatrou sa blýska», які цяпер з'яўляецца нацыянальным гімнам Славакіі.
Аўтар музыкі — Францішак Шкроўп (František Škroup), аўтар тэксту — Іозеф Каэтан Тыл (Jozef Kajetán Tyl). Кампазіцыя была напісаная імі для камедыі «Fidlovačka aneb žádný hněv a žádná rvačka», упершыню пастаўленай у пражскім тэатры Stavovské Divadlo 21 снежня 1831 года.