Гімн Славакіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Над Татрамі маланкі мігацяць» — гімн Славакіі, песня з’явілася ў 1844 годзе, у час паходу студэнтаў Евангелісцкага Лютэранскага Ліцэя з Браціславы ў Левочу ў знак пратэсту супраць арышту Людавіта Штура.
Тэкст быў напісаны Янкам Матушкам, а ў якасці музыкі была ўзятая музыка народнай песні «Капала студню, глядзела ў яе» («Kopala studienku»). Аднак, нягледзячы на сваю папулярнасць яшчэ падчас выступу славакаў у час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, яна была апублікаваная на паперы толькі ў 1851 пад назвай «Добраахвотніцкая». У 1920 першая страфа стала часткай гімна Чэхаславакіі, у які таксама ўвайшоў цяперашні гімн Чэхіі. У 1993 прыведзены ніжэй тэкст стаў гімнам незалежнай Славакіі.