Гімн Кітайскай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Нацыянальны гімн Кітайскай Рэспублікі» — сучасны гімн Кітайскай Рэспублікі (Тайваня). Гімн апісвае, як з дапамогай трох народных прынцыпаў могуць быць дасягнуты надзеі дзяржавы і народа. Неафіцыйна песню часам называюць «San Min Chu-i» або «Трыма народнымі прынцыпамі» праз яе першыя радкі, але ў афіцыйных сітуацыях такая назва ніколі не ўжываецца.