Густата рачной сеткі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Густата́ рачной сеткі — адзін з гідраграфічных паказчыкаў вадазборнага басейна або тэрыторыі.
З'яўляецца паказчыкам паверхневага сцёку. Вылічваецца як адносіна даўжыні ўсіх рэк басейна або тэрыторыі да плошчы гэтага басейна або тэрыторыі. Вызначаецца ў кіламетрах на квадратны кіламетр (км/км²).
Густата рачной сеткі залежыць ад рэльефу мясцовасці, колькасці атмасферных ападкаў, шчыльнасці паверхні і расліннага покрыва.