![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/FM-PAC_01.jpg/640px-FM-PAC_01.jpg&w=640&q=50)
Гульнявы картрыдж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гульнявы́ ка́ртрыдж — электронная прылада на аснове мікрасхем ПЗП, прызначанае для захоўвання зменнай гульнявой праграмы ў гульнявых кансолях, гульнявых аўтаматах і шэрагу бытавых камп’ютараў. Назва паходзіць ад ангельскага слова cartridge (патрон), у беларускай мове таксама дастасавальна назва «касета». У англійскай мове выкарыстоўваюцца ў дадатак скарачэнне «cart» і назва «game pack» (а таксама «Game Pak», гандлёвая марка, якая выкарыстоўвалася фірмай «Nintendo»).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/FM-PAC_01.jpg/640px-FM-PAC_01.jpg)
Картрыджы сталі прымяняцца ў гульнявых сістэмах у канцы 1970-х гадоў. Найбольш ранняй сістэмай са зменнымі гульнямі, якая выкарыстоўвае ідэю картрыджаў, прынята лічыць гульнявую сістэму «Magnavox Odyssey» (1972 год)[1]. Аднак яе гульнявыя карты не ўтрымоўвалі актыўнай электронікі, яны толькі камутавалі часткі ўнутранай схемы кансолі, што не дазваляла захоўваць на іх адвольную гульнявую праграму - набор магчымых гульняў вызначаўся толькі электронікай самой кансолі. Першай гульнявой кансоллю з сапраўднымі картрыджамі, якія змяшчаюць гульнявую праграму, з’яўляецца «Fairchild Channel F» (1976). Затым усе гульнявыя прыстаўкі да сярэдзіны 1990-x гадоў выкарыстоўвалі картрыджы. Потым большасць (пазней усе) хатніх гульнявых кансоляў сталі выкарыстоўваць у якасці зменнага носьбіта дадзеных CD-ROM[ru] (які ў падобных мэтах пачаў ужывацца з канца 1980-х гадоў)[2]. Аднак з-за іх малых габарытаў і вагі, а таксама адсутнасці рухомых частак, картрыджы да гэтага часу працягваюць прымяняцца ў кішэнных гульнявых кансолях, напрыклад, у «Nintendo DS», «Nintendo 3DS», «PlayStation Vita» і «Nintendo Switch».
У бытавых (хатніх) камп’ютарах картрыджы ўжываліся на працягу 1980-х гадоў, да таго, як атрымалі шырокае распаўсюджванне прывады гнуткіх дыскаў (дыскаводы[ru]), а затым і аптычных дыскаў[2]. Апроч гульняў на іх выпускалася часта выкарыстоўванае ПЗ, такое як інтэрпрэтатары розных моў праграмавання.