(1750—1812) падканцлер каронны, філосаф, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуга Калантай (польск.: Hugo Kołłątaj; 1 красавіка 1750, в. Вялікія Дэдэркалы, цяпер у Шумскім раёне Цярнопальскай вобласці, Украіна — 28 лютага 1812) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст.
Гуга Калантай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Hugo Kołłątaj | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Ксаверый Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Валовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Гжэгаж Гарныш[d] | ||||||
Пераемнік | Войцех Скаршэўскі[d] | ||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1750 |
||||||
Смерць |
28 лютага 1812 (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Калантаі | ||||||
Бацька | Антоні Калантай | ||||||
Маці | Марыяна Мяжэнская | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з шляхецкага роду Калантаяў. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, у Італіі (1772—1774 гг.). Доктар філасофіі і тэалогіі. З 1774 г. канонік кракаўскі. Актыўны дзеяч Адукацыйнай камісіі. Распрацаваў план развіцця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які стаў асновай «Статута» камісіі. У 1782—1786 гг. рэктар Кракаўскага ўніверсітэта, прыклаў шмат намаганняў да яго рэфарміравання на аснове ідэй Асветніцтва. З 1787 г. рэферэндар вялікі літоўскі, пераехаў у Варшаву, дзе актыўна заняўся палітычнай дзейнасцю, згуртаваў кола сваіх прыхільнікаў, т. зв. «Кузня Калантая». лідар рэфарматарскай плыні ў час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гг. Адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. Прыхільнік ідэі вызвалення сялян ад прыгону, забеспячэння правоў мяшчан і абмежавання ўлады духавенства. Падтрымліваў ідэю цэнтралізацыі Рэчы Паспалітай праз больш цеснае аб’яднанне ВКЛ з Польшчай. Галоўны арганізатар «Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі», якое планавала прадоўжыць справу рэфарміравання дзяржавы. З мая 1791 г. каронны падканцлер. Пасля перамогі антырэфарматарскай прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі ў эміграцыі. Адзін з вядучых ідэолагаў, потым кіраўнік «левага» («якабінскага») крыла ў паўстанні 1794 г., арыентаваўся на цесныя сувязі з рэвалюцыйнай Францыяй. Разам з І. Патоцкім ініцыятар місіі Т. Касцюшкі ў Парыж (пачатак 1793 г.). Удзельнічаў у складанні Кракаўскага акта паўстання, Паланецкага ўніверсала, пастановы аб надзяленні зямлёй сялян, якія бралі ўдзел у паўстанні. Узначальваў аддзел скарбу (фінансаў) у Найвышэйшай нацыянальнай радзе. Канфлікт на пачатку паўстання паміж Касцюшкам і Найвышэйшай літоўскай радай імкнуўся ўладзіць шляхам уніфікацыі Віленскага акта з Кракаўскім. Пасля паражэння паўстання быў у аўстрыйскім зняволенні (снежань 1794 — лістапад 1802 гг.). У 1802—1806 гг. жыў на Валыні, разам з Тадэвушам Чацкім заснаваў Крамянецкі ліцэй. Спрабаваў прыняць удзел у арганізацыі работы Віленскага ўніверсітэта, але з палітычных меркаванняў А. Чартарыйскі і рэктар універсітэта Г. Страйноўскі не пажадалі яго ўдзелу. У студзені 1807 — маі 1808 гг. паводле загаду Аляксандра I знаходзіўся ў Маскве пад наглядам. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве.
Пакінуў багатую філасофскую і публіцыстычную спадчыну: «Да Станіслава Малахоўскага… некалькі лістоў Ананіма» (1788-89), «Палітычнае права польскага народа» (1790), «Пра ўзнікненне і ўпадак Канстытуцыі 3 мая» (1793, разам з І. Патоцкім і Ф. Дмахоўскім), «Стан асветы ў Польшчы ў апошнія гады панавання Аўгуста III» 1841), «Крытычны агляд асноў гісторыі пра пачаткі чалавечага роду» (1842) і інш. Яго працы заснаваны на перадавых на той час ідэях Асветніцтва, вучэнні французскіх фізіякратаў, эвалюцыйнай канцэпцыі развіцця грамадства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.