From Wikipedia, the free encyclopedia
Эладская (Грэчаская) праваслаўная царква (Царква Элады, грэч. Ἐκκλησία τῆς Ἑλλάδος) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая займае 11-е месца ў дыпціху аўтакефальных памесных цэркваў; мае дзяржаўны статус. У наш час прытрымліваецца новаюліянскага календара.
Царква Грэцыі | |
---|---|
Ἐκκλησία τῆς Ἑλλάδος | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | святы апостал Павел |
Аўтакефалія | 29 чэрвеня 1850 |
Прадстаяцель у наш час | Еранім II (Ліяпіс) |
Цэнтр | Афіны, Грэцыя |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Афіны |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Грэцыя |
Царква-маці | Канстанцінопальская праваслаўная царква |
Мова набажэнстваў | грэчаская |
Музычная традыцыя | візантыйская |
Каляндар | новаюліянскі[1] |
Колькасць | |
Епіскапаў | 146 |
Епархій | 81 |
Манастыроў | 200 |
Вернікаў | 9 246 230 |
Сайт | www.ecclesia.gr |
Гістарычна праваслаўнае насельніцтва цяперашняй Грэцыі ўваходзіла ў межы юрысдыкцыі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.
Пасля здабыцця незалежнасці ў 1822 годзе і ўтварэння Грэчаскага каралеўства ў 1832 годзе такое становішча стала палітычна немагчымым; у 1833 годзе паводле рашэння баварскіх рэгентаў, ад імя малалетняга караля Атона I, спецыяльнай дэкларацыяй ад 23 ліпеня была абвешчана аўтакефалія Царквы на тэрыторыі каралеўства. Главой Царквы аб'яўляўся кароль. Такое аднабаковае, у парушэнне царкоўнага права, абвяшчэнне юрысдыкцыйнай незалежнасці не было прызнана кірыярхальнай Канстанцінопальскай Царквой, а таксама іншымі памеснымі цэрквамі. Узнікла схізма, якая доўжылася 17 гадоў.
29 чэрвеня 1850 года томасам Патрыярха Анфіма IV Царква ў Эладзе была прызнана Сусветнай Патрыярхіяй, якая, аднак, зафіксавала шэраг умоў, якія забяспечваюць асобы статус «Маці-Царквы» (Сусветнай Патрыярхіі) у Эладзе.
У 1924 годзе царква перайшла на новаюліянскі каляндар, што выклікала пратэст у часткі вернікаў і клірыкаў. У 1935 годзе тры епіскапы абвясцілі пра стварэнне так званай «Царквы сапраўдных праваслаўных хрысціян» (грэч. Εκκλησία των Γνησίων Ορθοδόξων Χριστιανών — Γ.Ο.Χ.). У выніку аформілася старастыльны рух (грэч. Παλαιοημερολογίτες), які не прызнаецца іншымі праваслаўнымі цэрквамі. З 1940-х старастыльнікі сталі разбівацца на драбнейшыя групоўкі.
Вышэйшая ўлада ў Эладскай Царкве належыць Свяшчэннаму Сіноду Іерархаў (Ιερά Σύνοδο της Ιεραρχίας) які складаецца з усіх епархіяльных архірэяў. Апошнія ўсе маюць тытул мітрапалітаў і прызначаюцца ўрадам Рэспублікі. На чале Сінода стаіць Архіепіскап Афінскі і ўсёй Элады (Αρχιεπίσκοπος Αθηνών και πάσης Ελλάδος), які выбіраецца, паводле Статутнай хартыі Грэчаскай Царквы 1977 года, Сінодам з ліку грэчаскіх мітрапалітаў (епархіяльных архірэяў), якія знаходзяцца на службе. Пасля абрання, на працягу 5 дзён, прэзідэнт Грэцыі выдае ўказ пра яго прызнанне, пасля чаго здзяйсняецца інтранізацыя новаабранага.
Пастаянны Свяшчэнны Сінод (Διαρκής Ιερά Σύνοδος), які займаецца паўсядзённымі пытаннямі агульнацаркоўнага кіравання, складаецца з Архіепіскапа і 12-ці мітрапалітаў, кожны з якіх займае пасаду члена Пастаяннага Сінода адзін тэрмін на зменнай аснове.
Уключае 81 епархію, 30 з якіх у Паўночнай Грэцыі і буйных астравах Поўначы (т.зв. Новыя тэрыторыі) намінальна — у юрысдыкцыі Сусветнага Патрыярха. 6 з 12 мітрапалітаў Пастаяннага Сінода прадстаўляюць Новыя тэрыторыі.
Епархіі Крыта і Дадэканеса, а таксама ўсе манастыры Афона — пад прамой юрысдыкцыяй Сусветнага Патрыярха і не лічацца часткай Царквы Грэцыі.
Мае 200 манастыроў; налічвае каля 8 млн вернікаў (з 10,6 млн усяго насельніцтва Грэцыі).
На 31 снежня 2010 года колькасць святароў на тэрыторыі Грэцыі складала 10 368 чалавек з якіх 9117 належалі да юрысдыкцыі Эладскай праваслаўнай царквы, 1007 — Крыцкай царквы, 228 — мітраполіяй Дадэканескіх астравоў і 16 — Патмаскага экзархата, якія належаць да Канстанцінопальскаму патрыярхату.
Архіепіскапы афінскія (з 31 снежня 1923)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.