Грэчаская драхма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дра́хма — грашовая адзінка ў старажытнагрэчаскіх полісах, пазней у эліністычных дзяржавах (гл. старажытнагрэчаская драхма) і, нарэшце, у сучаснай Грэцыі.
Грэчаская драхма Δραχμή | |||
---|---|---|---|
| |||
Код ISO 4217 | GRD | ||
Эмітэнт | Грэцыя | ||
Уведзена | 1833 | ||
Замяніла | Грэчаскі фенікс | ||
Вынята | 2002 | ||
Заменена на | Еўра | ||
Сімвалы | ₯ • Dr • Δρχ | ||
Цэнтральны банк | Банк Грэцыі | ||
Вэбсайт | [www.bankofgreece.gr www.bankofgreece.gr] | ||
Абменны курс | |||
1 EUR | = 340,75 GRD | ||
Грэчаская драхма на Вікісховішчы |
Пасля атрымання незалежнасці ў Грэцыі была ўведзена ўласная грашовая адзінка, якая атрымала назву «Грэчаскі фенікс» і роўная 100 лептам. 1 фенікс быў роўны 1/6 турэцкага куруша (піястра) або 1 французскаму франку.
У якасці грашовай адзінкі сучаснай грэчаскай дзяржавы сярэбраная драхма была ўведзена ў абарот каралеўскім указам 8 лютага 1833 года, у перыяд кіравання караля Атона, па намінале 1 фінікс = 1 драхма. Да гэтага, у 1828 годзе, драхму, у якасці нацыянальнай валюты, спрабаваў усталяваць Іааніс Кападыстрыя.
Грэцыя зведала гіперінфляцыю ў перыяд нямецкай акупацыі. Новая драхма была ўведзена 11 лістапада 1944 года. 1 новая драхма абменьвалася на 50 мільярдаў старых. Але інфляцыя працягвалася, і 1 мая 1954 адбыўся новы абмен, 1 навейшая драхма ў абмен на 1000 старых.
1 студзеня 2002 года драхма была заменена на еўра. Афіцыйны курс складаў 340,75 драхмаў за еўра.
3 красавіка 2015 года Урад Грэцыі падрыхтаваў план па нацыяналізацыі банкаўскай сістэмы і ўвядзенні драхмы, як паралельнай з еўра валюты. Гэты план будзе рэалізаваны, калі Грэцыя не зможа дамовіцца з Еўропай аб праграме фінансавай падтрымкі. У гэтым выпадку ва ўрада не будзе грошай на выкананне сацыяльных абавязацельстваў[1].