Гру́па а́рмій Леапо́льда Бава́рскага (ням.: Heeresgruppe Prinz Leopold von Bayern) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. З 29 жніўня 1916 года была перайменавана ў Групу армій Войрша.
Heeresgruppe Prinz Leopold von Bayern Група армій Леапольда Баварскага | |
---|---|
Гады існавання | 1915—1917 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. спіс |
Гісторыя
Удзельнічала ў баявых дзеяннях супраць Расійскай імперыі ў перыяд з 5 жніўня 1915 да 15 снежня 1917 года.
Была ўтворана пасля ўзяцця Варшавы 9-й арміяй пад началам Прынца Леапольда Баварскага. Група армій складалася толькі з 9-й арміі і армейскага падраздзялення Войрша. Калі ў ліпені 1916 года 9-я армія была распушчана для далейшага стварэння ўжо на Балканах, упраўленне групы арміі захавалася, але ўжо пад камандаваннем генерала Рэмус фон Войрша, Прынц Леапольд Баварскі стаў Вярхоўным галоўнакамандуючым на Усходзе.
Група армій была распушчана 15 снежня 1917 года.
Склад
- 9-я армія (фельдмаршал Леапольд Баварскі): да ліпеня 1916 года
- Армейскае падраздзяленне Войрша
Камандуючыя
- Фельдмаршал Леапольд Баварскі (да ліпеня 1916 года)
- Генерал ад інфантэрыі Рэмус фон Войрш
Спасылкі
- The Soldier's Burden
- Die Deutschen Heeresgruppen im Ersten Weltkrieg
- Die deutschen Heeresgruppen Teil 1, Erster Weltkrieg
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.