Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леапо́льд, прынц Бава́рскі (ням.: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach 9 лютага 1846, Мюнхен — 28 верасня 1930, Мюнхен) — германскі ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Германскай імперыі (1 жніўня 1916).
Леапольд Баварскі | |
---|---|
ням.: Leopold von Bayern | |
| |
Дата нараджэння | 9 лютага 1846[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1930[1][2] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Луітпольд Баварскі |
Маці | Archduchess Auguste Ferdinande of Austria[d] |
Жонка | Гізела Аўстрыйская[d][5] |
Дзеці | Princess Auguste of Bavaria[d], Princess Elisabeth Marie of Bavaria[d], Prince Georg of Bavaria[d] і Prince Konrad of Bavaria[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Прусія Германская імперыя |
Род войскаў | Bavarian Army[d] |
Гады службы |
1861 — 1913 1915 — 1919 |
Званне | |
Камандаваў | 1st Royal Bavarian Heavy Cavalry (Prince Charles of Bavaria's)[d], Q162953?, 1st Royal Bavarian Division[d] і I Royal Bavarian Corps[d] |
Бітвы/войны |
Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын прынца-рэгента Луітпольда. Брат баварскага караля Людвіга III.
У лютым 1861 года паступіў у 6-ы егерскі батальён. У складзе 3-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у аўстра-прускай вайне.
Пад час франка-прускай вайны начале 4-й батарэі 3-га артылерыйскага палка. 10 кастрычніка 1870 года ўзнагароджнаы ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.
З лютага 1873 года — камандзір 1-га баварскага кірасірскага палка, з 1875 года — 1-й баварскай кавалерыйскай брыгады.
У 1873 годзе ажаніўся з эрцгерцагіняй Гізэле, старэйшай дачкой аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа I. Мелі 4 дзяцей.
З 1881 года — камандзір 1-й баварскай дывізіі, з 1887 года — камандзір I баварскага армейскага корпуса. З 1892 года генерал-інспектар 4-й армейскай інспекцыі. У сакавіку 1913 года звольніўся з войска.
У красавіку 1915 года вярнуўся на дзейсную службу. З 16 красавіка 1915 да 30 ліпеня 1916 года камандаваў 9-й арміяй і групай армій «Прынц Леапольд», што дзейнічала на землях сучаснай Польшчы і Беларусі. 9 жніўня 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. Паспяхова кіраваў дзейнасцю сваёй групоўкі пад час спробы расійскага войска прарваць фронт каля Баранавіч.
29 жніўня 1916 года змяніў Паўля фон Гіндэнбурга на пасадзе галоўнакамандуючага на Усходзе і займаў тую пасаду да канца вайны. Наведаў Баранавічы ў лістападзе 1916 года, дзе правёў агляд польскіх ваенных адзелаў легіянераў.
20 снежня 1916 года атрымаў дубовыя галіны да ордену Pour le Mérite. У 1916—1917 гадах паспяхова кіраваў арміямі на расійскім фронце, асабліва ў 1917 годзе, калі пачаўся распад расійскага войска.
Узначальваў нямецкую дэлегацыю на мірных перамовах з бальшавікамі ў Брэсце. 11 студзеня 1919 года звольніўся з войска.
Стаўка Леапольда з восені 1916 года размяшчалася ў палацы Нямцэвічаў у Скоках[6][7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.