Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — вышэйшая навучальная ўстанова ў Гродна.
Хуткія факты Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (ГрДУ імя Янкі Купалы), Міжнародная назва ...
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (ГрДУ імя Янкі Купалы) | |
---|---|
Міжнародная назва | Yanka Kupala State University of Grodno |
Заснаваны | 1940 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Ірына Фёдараўна Кітурка |
Студэнты | 17 900 |
Магістратура | 272 |
Аспірантура | 160 |
Дактары | 51 |
Выкладчыкаў | 874 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродна |
Юрыдычны адрас | 230023, Гродна, вул. Ажэшка, 22 |
Сайт | grsu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
ГрДУ імя Янкі Купалы ідзе па шляху фарміравання рэгіянальнага ўніверсітэцкага комплекса, які аб’ядноўвае таксама і ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі. Так у структуру ўніверсітэта ўваходзяць Ваўкавыскі каледж, Гуманітарны каледж, Тэхналагічны каледж і Лідскі каледж.
Сістэма менеджменту якасці ГрДУ імя Янкі Купалы адпавядае нацыянальным і міжнародным стандартам якасці серыі ISO[1].
Паводле міжнароднага рэйтынгу Webometrics, які штопаўгода састаўляецца паводле аналізу афіцыйных сайтаў устаноў вышэйшай адукацыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сярод беларускіх ВНУ ўжо некалькі год запар займае другое месца (2011)[2]