адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Граўжышко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Граўжышкі.
Граўжышкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Граўжышкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 809 |
Плошча | 175,8[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лудскага сельсавета[2]. 2 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Крайванцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, Побалеўшчына[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 снежня 1987 года ў склад Семярніцкага сельсавета перададзена вёска Лакуцеўшчына, у склад Кальчунскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[4].
22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Гута і Хаваншчына[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекі[6], 90,8 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 1,0 % — рускія, 0,9 % — армяне[7]; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.