Горадабудаўніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горадабудаўніцтва — галіна дзейнасці, мэта якой арганізацыя прасторы для жыцця чалавека, развіцця вытворчасці, захавання і ўзбагачэння прыроднага асяроддзя. Яе аб’ектам з’яўляюцца гарадскія і сельскія паселішчы, прылеглыя да іх тэрыторыі, асобныя зоны і сеткавыя састаўляючыя гэтых паселішчаў (жылыя, грамадскія, вытворчыя, рэкрэацыйныя, сетка абслугоўвання, транспарту, інжынерна-тэхнічнага забеспячэння), а таксама размешчаным па-за межамі паселішчаў навуковыя, вытворчыя, лячэбна-аздараўленчым і іншыя комплексы. Горадабудаўніцтва абумоўлена і навукова-тэхнічным прагрэсам, узроўнем эканамічнага развіцця грамадства, што ў сукупнасці вызначае функцыянальныя, тэхнічныя і эстэтычныя патрабаванні і ўмовы прасторавай арганізацыі яе аб’ектаў. Праблемы рацыянальнай прасторавай арганізацыі вялікіх тэрыторый разглядаюцца ў самастойнай галіне дзейнасці горадабудаўніцтва — тэрытарыяльнай (рэгіянальнай або раённай) планіроўцы. 3 улікам прыродна-кліматычных умоў у сучасных гарадах фарміруецца водна-зялёная сістэма. Яе фарміраванне — галіна дзейнасці ландшафтнай архітэктуры. Горадабудаўніцтва як прафесійная дзейнасць рэалізуецца:
- у праектаванні (распрацоўка праектна-планіровачнай дакументацыі на аб’ект, што падлягае будаўніцтву ці рэканструкцыі);
- у навуковых даследаваннях, якія выяўляюць агульныя заканамернасці фарміравання, функцыянавання і развіцця аб’ектаў горадабудаўніцтва, абгрунтоўваюць праектньм вырашэнні з пазіцый сацыяльнай, эканамічнай і экалагічнай эфектыўнасці;
- у кіраванні працэсамі фарміравання, пераўтварэння і развіцця аб’ектаў горадабудаўніцтва (распрацоўка доўгатэрміновых прагнозаў, нарматыўна-прававых дакументаў, аператыўная кіраўніцкая дзейнасць органаў архітэктуры і горадабудаўніцтва і інш.).
У горадабудаўніцтве прымаюць удзел спецыялісты рознага профілю — архітэктары, эканамісты, спецыялісты па транспарце, інжынернага аснашчэнні тэрыторыі, эколагі, дэмографы і інш. Горадабудаўніцтва разглядаецца і як від мастацтва. Гарады ўвасабляюць не толькі дасягнуты на розных этапах развіцця грамадства ўзровень тэхналогіі, але і духоўныя, мастацкія густы свайго часу. Горад з’яўляецца архітэктурна-прасторавай цэласнасцю і вынікам творчай дзейнасці многіх пакаленняў. Архітэктурна-мастацкі аспект горадабудаўніцтва выяўляецца ў фарміраванні мастацкага аблічча населенага пункта, асобных гардскіх архітэктурных ансамбляў.