![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Oceanic_spreading.svg/langbe-640px-Oceanic_spreading.svg.png&w=640&q=50)
Глыбакаводны жолаб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глыбакаводны жолаб або акіянічны жолаб — глыбокая і доўгая ўпадзіна на дне акіяна — 5000-7000 метраў і болей. Утвараецца працісканнем адной пліты акіянічнай кары пад другую пліту акіянічнай або кантынентальнай кары (сыходжанне пліт). Геалагічна акіянічныя жалабы ёсць сучаснымі геасінклінальнымі структурамі.[1] З гэтай прычыны раёны жалабоў часта бываюць эпіцэнтрамі землетрасенняў, а іх дно асновай многіх вулканаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Oceanic_spreading.svg/320px-Oceanic_spreading.svg.png)
Акіянічныя жалабы ёсць ва ўсіх акіянах, самыя глыбокія — у Ціхім, дзе і знаходзіцца самая глыбокая кропка Зямлі ў Марыянскай упадзіне. Па розных даных, глыбіня Марыянскага жолаба — 10911 м[2], 11022 м[1] або блізкіх значэнняў. Перуанскі Чылійскі жолаб — самы доўгі ў свеце, каля 5900 км.