Герб Жодзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Жодзіна — геральдычны знак горада Жодзіна Мінскай вобласці, Беларусь. Зацверджаны 22 верасня 1998 года.
Са здабыццём незалежнасці Беларусью, Жодзіна ўсё болей прымаў міжнародныя дэлегацыі з Германіі, Італіі, Францыі, Расіі, ЗША і іншых краін свету, шырыліся сувязі, здзяйсняліся паездкі ў адказ. У гэтых умовах гарадскі Савет дэпутатаў, каб падкрэсліць палітычны статус Жодзіна як горада абласнога падпарадкавання, а таксама ў мэтах надання завершанасці гарадской атрыбутыцы, у 1998 годзе прымае рашэнне аб зацвярджэнні герба горада.
Быў аб’яўлены конкурс на стварэнне лепшага праекта герба, у якім прынялі ўдзел шматлікія беларускія мастакі і навучэнцы жодзінскіх школ. Лепшымі былі прызнаныя эскізы члена саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Папсуева.
Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 62 ад 22 верасня 1998 праект герба горада быў зацверджаны ўжо 14 кастрычніка 1998 года[1].
У чырвоны полі варажскага шчыта срэбная жаночая фігура, што трымае ў руках шчыт таго ж металу, у якім тры чорныя паляўнічыя ражкі — герб Радзівілаў «Трубы». Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 кастрычніка 1998 г. № 28.
Вядома некалькі тлумачэнняў галоўнай геральдычнай фігуры ў Жодзінскім гербе. Хтосьці лічыць, што яна ўвасабляе Дзеву Марыю, і тым самым выяўляе прамую геральдычную сувязь з гербам Мінска, дзе адлюстраваны канкрэтны біблейскі сюжэт — Ушэсце Дзевы Марыі. Іншыя звязваюць жаночую фігуру то з Божай Маці Фацімскай, у гонар якой у Жодзіне узведзены Рымска-каталіцкі касцёл, то з іконай Божай Маці Збавіцелькі з аднайменнай праваслаўнай царквы. У Міхайлаўскай капліцы ў алтары вісіць абраз Божай Маці Чарнобыльскай, напісаны вядомым беларускім мастаком Аляксеем Марачкіным. Нарэшце, праводзяць паралель паміж жаночым вобразам у гарадскім гербе і постаццю Анастасіі Купрыянавай, маці пяцёх сыноў, якія загінулі пад час Другой Сусветнай вайны, адлюстраванай у знакамітым мануменце ў гонар маці-патрыёткі — адной са славутасцяў горада[2].
У шчыце, які трымае ў руках жанчына, намаляваныя тры паляўнічых ражкі з муштукамі, накіраванымі ў цэнтр, — гэта родавы герб «Трубы» князёў Радзівілаў — заснавальнікаў Жодзіна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.