![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Coat-elements-expanded.svg/langbe-640px-Coat-elements-expanded.svg.png&w=640&q=50)
Геральдычны шлем
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шлем.
Шлем[1][2], прылбіца[1][3], або гелм[2] (фр.: le casque) — адзін з элементаў герба, упрыгажэнне гербавага шчыта. Уяўляе сабой выяву часткі ўзбраення, назначэнне якой — ахова галавы і шыі рыцара. На шлеме змяшчаецца бурэлет, карона, клейнод.
Шлемы бываюць закрытыя і адкрытыя. На шчыце знаходзіцца пасярэдзіне[2]. Шлем, павернуты направа, сведчыць аб старажытнасці герба альбо рода яго ўладальніка[3], з XV ст. шлемы сталі рабіць павернутымі да гледача[2].
Калі на шчыце сустракаюцца два шлемы і болей (але абавязкова парамі), тады іх краты павінны быць павернуты адзін да аднаго. Калі іх тры — сярэдні шлем павернуты проста, а тыя, што па баках, павінны быць павернуты кратамі да яго[2].