From Wikipedia, the free encyclopedia
Геатэрмальная энергія (ад грэцкіх каранёў geo, зямля, і thermos, цяпло) — энергія, якая здабываецца ад цяпла нетраў Зямлі. Наяўнасць гэтай энергіі абумоўлена будовай планеты, радыеактыўным распадам мінералаў, а таксама сонечнай энергіі, якая паглынаецца паверхняй. Ва ўсім свеце па звестках на 2007 год было выпрацавана 10 ГВт электраэнергіі, што забяспечыла 0,3% спажывання. Дадаткова 28 ГВт энергіі былі атрыманыя праз непасрэднае выкарыстанне гарачай вады для ацяплення жытла, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
У 2005 годзе было згенеравана 56 768 гігават-гадзін (ГВт×г) электрычнасці, што эквівалентна 204 ПДж. Гэта забяспечыла 0,3% патрэбаў спажыўцоў.[1] Кожны год выпрацоўка электрычнасці падвышаецца на 3%, што дае ёй не адставаць ад іншых крыніц энергіі.[1] Рост вытворчасці забяспечаны як стварэннем новых электрастанцый, так і аптымізацыяй вытворчасці на існуючых.
Да апошняга часу геатэрмальныя станцыі звычайна размяшчаліся на межах разлому тэктанічных пліт, таму што геатэрмальныя крыніцы знаходзяцца ў разломах недалёка ад паверхні, з-за чаго не трэба рабіць глыбокія свідравіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.