Гвінейскія мангры
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвінейскія мангры — прыбярэжны рэгіён мангравых балотаў у рэках і вусцях рэк, якія ўпадаюць у акіян. Геаграфічна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ад Сенегала да Сьера-Леонэ.
Гвінейскія мангры сустракаюцца ў дэльтах рэк Салум і Казаманс у Сенегале, у ніжнім цячэнні басейна ракі Гамбія, на большай частцы ўзбярэжжа Гвінеі-Бісаў, у тым ліку на рэках Кашэу і Мансоа, на паўночнай мяжы Гвінеі і на большай частцы ўзбярэжжа Сьера-Леонэ, у тым ліку на рацэ Шэрбра . Мангры квітнеюць у неглыбокіх прыбярэжных бухтах і эстуарыях, дзе цёплая салёная вада акіянскіх прыліваў паднімаецца ўверх па рэках, у гэтым рэгіёне вада падымаецца на адлегласць да 100 км, як, напрыклад, на рацэ Кашэу у Гвінеі-Бісаў[1][2].
Мангры складаюцца з розных спалучэнняў наступных раслін: віды рода Laguncularia racemosa і Conocarpus erectus, які вырастае да 10 метраў у вышыню сярод вялікіх прастор рызафоры і Avicennia[3].
Мангравыя балоты з'яўляюцца важнымі харчовымі ўгоддзямі рыб, птушак і жывёл. Марская флора і фаўна ўключае вустрыц і крэветак. Сысуны прадстаўлены Trichechus senegalensis. Сярод птушак у гэтых вільготных абласцях сустракаюцца Ardea goliath, чапля чырвоная (Ardea purpurea), егіпецкая чапля (Bubulcus ibis), Butorides striatus, Egretta gularis, фламінга чырвоны (Phoenicopterus roseus), Phoenicopterus minor, Platalea alba і свяшчэны ібіс (Threskiornis aethiopicus).
Мангры знаходзяцца пад пагрозай, бо дрэвы высякаюцца на драўніну і дровы або для ачысткі зямлі для сельскай гаспадаркі, напрыклад, для вырошчвання рысу. У паўднёвай частцы Сенегала прыкладаюць намаганні да таго, каб перасадзіць іх. Гарадскія раёны паблізу мангравых лясоў ўключаюць сталіцу Гамбіі Банжул і сталіцу Гвінеі-Бісаў Бісаў. На тэрыторыі Гвінейскіх манграў знаходзяцца наступныя нацыянальныя паркі: Дэльта-дэ-Салум і Басэ Касаманс у Сенегале, Нацыянальны парк Ніўмі ў Гамбіі і Тарафес дэ Качэў у Гвінеі-Бісаў[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.