Гаўрыльчыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаўры́льчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Гаўрыльчыцы.
Гаўрыльчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гаўрыльчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 350 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 14 жніўня 1979 года перададзены ў склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Хорастаўскага сельсавета перададзена вёска Вейна[2]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Капацэвіцкага сельсавета[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1350 чалавек[4], з іх 99,0 % — беларусы[5].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка і Цясна.