From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́ўбіца (ад ням.: Haubitze ад чэшск. houfnice гуфніца[1]) — гармата для навеснай стральбы (пад кутом узвышэння да 70°).[2]
Канструкцыйна гаўбіцы падобныя да пушак, але маюць параўнальна меншую пачатковую хуткасць і карацейшы (да 30 калібраў) ствол. Ствол можа быць даўжэйшым, а гармата — лічыцца гаўбіцай, калі пры навеснай стральбе мена зараду дазваляе перакрывацца зонам паражэння[3].
Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105 – 203 мм, ствол даўжынёй 15 – 30 калібраў, пачатковую хуткасць снарада 300 – 800 м/с, пераменны зарад, хуткастрэльнасць да 10 стрэлаў/хв., дальнабойнасць да 24 км (з актыўна-рэактыўнымі боепрыпасамі — да 30 км).[4] Падзяляюцца і класіфікуюцца як і іншыя гарматы.
Правобразамі сучасных гаўбіц, ці, паводле іншага бачання, першымі гаўбіцамі ў Еўропе былі сярэднявечныя гуфніцы (15 – 16 ст.) і камнямёты. Тып гаўбіцы, як палявой, манеўранай гарматы, здольнай да навеснай стральбы выбуховымі снарадамі, выдзяліўся ў сяр. 17 ст. у Галандыі, як адказ на памацнелую палявую фартыфікацыю, і з таго часу ўжываўся ў усіх арміях, асабліва шырока – з 19 ст. На пачатку 20 ст. тэхналагічнае і канструкцыйнае развіццё практычна сцёрла прынцыповыя розніцы паміж цяжэйшымі гаўбіцамі і марцірамі, а за час 1-й сусв. вайны адбылося ўзаемапранікненне баявых якасцяў пушак і гаўбіц[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.