From Wikipedia, the free encyclopedia
Гардарыкі (ісл.: Garðaríki, Garðaveldi, шведск.: Gårdarike) — старажытная скандынаўская назва Русі, вядомая вікінгам у сярэднявеччы. Тэрмін перакладаецца як «краіна гарадоў».
У старажытнаскандынаўскім геаграфічным трактаце канца XIII — пачатку XIV стагоддзя «Якія землі ёсць на свеце» галоўнымі гарадамі Гардарыкі называюцца Морамар (Мурам), Ростава (Растоў), Сурдалар (Суздаль), Хольмгард (Ноўгарад), Сюрнэс, Гадар, Палтэск’я (Полацк) і Кэнугард (Кіеў). Першым пасяленцам Гардарыкі называецца Магог , сын Яфета[1].
Сага пра Ода Стралу 2-й паловы XIII стагоддзя сцвярджае, што Гардарыкі складалася з уладанняў многіх конунгаў, якія плацілі даніну конунгу Квіланусу[1].
Варагі называлі Гардарыкай (краінай гарадоў) паўночныя рускія землі, як ланцуг крэпасцей уздоўж ракі Волхаў, пачынаючы з Любшы і Старай Ладагі (Alðeigja). У скандынаўскіх сагах Holmgarðr (Вялікі Ноўгарад) разглядаецца ў якасці сталіцы Гардарыкі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.