From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарбуз звычайны[3][4], Гарбуз[5][6][7], таксама Гарбуз цвердакоры[8] (Cucurbita pepo) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), бахчавая культура.
Гарбуз звычайны | |||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cucurbita pepo L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Аднагадовая расліна з галінастым ляжачым сцяблом даўжынёй да 5 м і буйным апушаным лісцем, аднадомная, раздзельнаполая, перакрыжава-наапыляльная. Утварае моцную каранёвую сістэму, асноўная маса якой размешчана на глыбіні 30—40 см ад паверхні глебы. Сцябло граністае з вусікамі і калючым апушэннем, сцелецца, дае прыдаткавыя карані. Лісце 5-лопасцевае, з востраканцовымі лопасцевымі долямі, цёмна-зялёнае, з грубым шыпападобным апушэннем. Кветкі раэдзельнаполыя, адзіночныя, жоўта-аранжавыя, пялёсткі прамыя, завостраныя. Апыляецца насякомымі. Меданос.
Плод — шматнасенная (несапраўдная) ягада, з тоўстай цвёрдай жоўта-аранжавай абалонкай, іншы раз з жоўта-зялёным малюнкам і мясістай аранжавай мякаццю. Утрымлівае шмат жалезаўтваральных пекцінавых рэчываў, 3—11 % цукроў, 6—8 % сухіх і 0,3—1 % азоцістых рэчываў, 0,05 % кіслот, 0,7—1,2 % клятчаткі. У пладах лепшых сартоў ад 16 да 50 мг% вітаміну А (караціну), солі калію, кальцыю, магнію, мікраэлементы. Насенне багатае алеем і бялкамі.
Плады вараць, пякуць, з гарбуза гатуюць кашы (гл. гарбузянка), супы-пюрэ, марынады, сіропы, варэнне, цукаты, пякуць аладкі і г.д. Насенне — ласунак, утрымлівае да 40 % алею, да 28 % бялку. Яго выкарыстоўваюць і як лекавую сыравіну — парашок, эмульсія, адвар і кашка з яго ўжываюцца як глістагонныя прэпараты; яно ўваходзіць у склад прэпаратаў для лячэння нырак і мачавога пузыра. Мякаць гарбуза паляпшае работу страўнікава-кішачнага тракту, водны і салявы абмен, спрыяе жоўцевыдзяленню.
Вырошчваецца гарбуз насеннем або расадай. Вільгацялюбны, патрабавальны да святла і цяпла. Аптымальная тэмпература для росту і развіцця яго 28—30 °C, ён пераносіць спёку да 40 °C, але замаразкі для яго згубныя, таму насенне высяваюць або расаду высаджваюць, калі ўсталюецца цёплае надвор’е і верхні слой глебы прагрэецца да 12—13 °C. Папярэднікі гарбуза: капуста, памідоры, бульба, бабовыя, караняплоды. Лепш расце на цёплых супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, запраўленых гноем або кампостам. На прысядзібных участках гарбуз вырошчваюць з паўднёвага боку сцяны або плоту, каля кампоставых куч.
Насенне загортваюць у ямкі на адлегласці 80—100 см адна ад адной. Глеба вакол раслін павінна быць рыхлая і чыстая ад пустазелля. Пры ўтварэнні 3—4-га сапраўднага ліста галоўную плець прышчыпваюць, каб выклікаць плоданашэнне на бакавых плецях. 3 пачатку цвіцення расліны кожныя два тыдні падкормліваюць, лепш чаргаваць падкормкі мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі. Для больш ранняга і поўнага выспявання пладоў на адной расліне пакідаюць не больш як 3—4 плады. Верхавінкі плецяў з пладамі абразаюць так, каб над завяззю засталіся 2—3 лісты. Усе бясплодныя плеці сістэматычна выразаюць. Плеці і парасткі, што застаюцца, прышпільваюць да зямлі і прысыпаюць глебай, каб укараніліся.
Плады ў фазе поўнай спеласці ўбіраюць увосень, ва ўмеранай паласе перад замаразкамі. Іх зразаюць разам з пладаножкамі. Абламаныя пладаножкі і пашкоджаная скурка выклікаюць загніванне. Захоўваюць плады ў памяшканнях, аптымальная тэмпература 8—10 °C пры адноснай вільготнасці паветра 80—85 %. У гэтых умовах гарбуз можа праляжаць да новага ўраджаю. У працэсе захоўвання ў пладах змяншаецца колькасць сухіх рэчываў за кошт страты вугляводаў. На працягу першых 3-4 месяцаў адбываецца гідроліз крухмалу, што вядзе да павышэння цукру. У той жа час адбываецца біясінтэз караціноідаў. Потым крухмал цалкам гідралізуецца, зніжаецца колькасць караціну, мінеральных рэчываў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.