Ганна Валенберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Валенберг (шведск.: Anna Wahlenberg, 1858, Стакгольм — 1933) — шведская пісьменніца, драматург, перакладчыца.
Ганна Валенберг | |
---|---|
шведск.: Anna Wahlenberg | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Rien |
Дата нараджэння | 23 мая 1858(1858-05-23)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1933(1933-11-29)[5][6][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Швецыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, драматург, перакладчыца |
Кірунак | дзіцячая літаратура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валенберг належыць самы першы пераклад «Тысячы і адной ночы» на шведскую мову (адаптаваны).
Найбольш вядомая сваімі дзіцячымі казкамі. Адна з прадстаўнікоў «залатой эры» шведскай дзіцячай літаратуры. Дэбютавала ў 1882 годзе зборнікам апавяданняў «Малюнкі на пяску» (шведск.: Teckningar i sanden), апублікаваным пад псеўданімам Rien (фр."Нішто").
Як драматург дэбютавала камедыяй «На варце» (шведск.: På Vakt) у Паўднёвым тэатры ў 1890 годзе. Пісала п’есы як для прафесійных акцёраў, так і для аматараў, а таксама школьныя п’есы.
У 1895 годзе выйшаў першы зборнік казак Валенберг «Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс» (шведск.: Bengts sagor om kungar och tomtar och troll och prinsessor) — у гэты час у Швецыі акурат адбываецца росквіт гэтага жанру. Агулам Валенберг напісала каля 200 казак, многія з якіх прысвечаныя двум яе сынам.