Галіна права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна права ― адасобленая ўнутры сістэмы права частка, сукупнасць аднародных нормаў права, якія рэгулююць пэўную вобласць грамадскіх адносінаў. Гэта значыць, што часткі сістэмы права, згрупаваныя па прадмеце свайго рэгулявання, складаюць галіну права.
Для ўтварэння самастойнай галіны права маюць значэнне наступныя ўмовы:
- ступень своеасаблівасці тых ці іншых грамадскіх адносін;
- удзельная вага пэўнай катэгорыі грамадскіх адносін;
- немагчымасць рэгуляваць грамадскія адносіны з дапамогай іншых галінаў права;
- неабходнасць прымянення спецыяльнага метаду рэгулявання да грамадскіх адносінаў.
Розныя галіны права адрозніваюцца адна ад адной прадметам рэгулявання. Прадмет прававога рэгулявання галіны права ― гэта аднародная група адносін, што рэгулююцца групай прававых нормаў.