Норма права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Норма права — гэта агульнаабавязковае правіла, якое вызнаецца і забяспечваецца дзяржавай, з якога выцякаюць правы, абавязкі і адказнасць удзельнікаў грамадскіх адносін, чые дзеянні закліканы рэгуляваць дадзенае правіла ў якасці ўзору, эталона, маштабу паводзін. Норма права — гэта замацаванае ў законе правіла паводзін, выкананне якога забяспечваецца дзяржавай.
Усе нормы права ў сукупнасці складаюць аб'ектыўнае права; тыя, якія рэгулююць толькі пэўнае кола грамадскіх адносін — галіна права. Усярэдзіне галін нормы таксама групуюцца па інстытутах і субінстытутах.