![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Bia%25C5%2582ynicki_Birulya_by_Moravov.jpg/640px-Bia%25C5%2582ynicki_Birulya_by_Moravov.jpg&w=640&q=50)
Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля
беларускі жывапісец-пейзажыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялыніцкі-Біруля.
Віто́льд Каэта́навіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (12 лютага 1872, фальварак Крынкі[8], цяпер Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 18 чэрвеня 1957, Масква) — беларускі[8] жывапісец-пейзажыст.
Хуткія факты Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Імя пры нараджэнні ...
Вітольд Бялыніцкі-Біруля | |
---|---|
![]() Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі. | |
Імя пры нараджэнні | Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля |
Дата нараджэння | 12 лютага 1872(1872-02-12)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1957(1957-06-18)[3][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Каэтан Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Ісак Ільіч Левітан |
Уплыў на | Антон Стафанавіч Бархаткоў |
Член у | |
Узнагароды | |
Званні |
|
![]() |
Закрыць
Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак (з 1904), акадэмік жывапісу (1908) Расійскай Імператарскай Акадэміі мастацтваў, член Саюза рускіх мастакоў, Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (з 1922)[9]. Народны мастак БССР (1944) і РСФСР (1947), ганаровы акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1947), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947)[10].
Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу канца XIX ст.[11] і стаў найбуйнейшым беларускім пейзажыстам, які вывеў жанр беларускага пейзажнага жывапісу на ўзровень еўрапейскай класікі[12].