![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Virgilijus_Alekna_2007.jpg/640px-Virgilijus_Alekna_2007.jpg&w=640&q=50)
Віргіліюс Алекна
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алекна.
Віргіліюс Алекна (літ. Virgilijus Alekna, 13 лютага 1972, в. Цярпейкяй, Купішскі раён, ЛітССР) — літоўскі лёгкаатлет, дыскабол. Удзельнік пяці Алімпіяд, двухразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы. Лепшы лёгкаатлет Еўропы 2005. Лепшы спартсмен Літвы 2000, 2004, 2005, 2006. У 2007 годзе быў удастоены звання пасла ЮНЕСКА па спорце. Выпускнік Каўнаскай акадэміі фізічнай культуры. Лепшы лёгкаатлет свету па версіі часопіса Track & Field News 2000 года.
Хуткія факты Віргіліюс Алекна, Агульная інфармацыя ...
літ.: Virgilijus Alekna | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | кіданне дыска |
Нарадзіўся |
13 лютага 1972(1972-02-13)[1][2] (52 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 202 см |
Вага | 130 кг |
IAAF | 14211253 |
![]() |
Закрыць
Уладальнік другога выніку ў гісторыі кідання дыска – 73 м 88 см (паказаны на спаборніцтвах у Каўнасе 3 жніўня 2000 года).