Вінтэртурская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ратуша ў горадзе Вінтэртуры (кантон Цюрых) — прызнаны шэдэўр Готфрыда Земпера, адзін з самых значных твораў архітэктурнага гістарызму ў Швейцарыі.
Будынак | |
Ратуша | |
---|---|
Stadthaus | |
47°30′04″ пн. ш. 08°43′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Швейцарыя |
Горад | Вінтэртур |
Архітэктурны стыль | гістарызм |
Архітэктар | Готфрыд Земпер |
Дата заснавання | 1860-я[1] |
Будаўніцтва | 1865—1869 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1863 годзе гарадскі савет Вінтэртура прыняў рашэнне аб будаўніцтве асабняка для рэзідэнцыі. Манументальны будынак з пясчаніку па праекце Готфрыда Земпера быў пабудаваны ў 1865—1869 гадах. У 1871 годзе плошча перад ратушай упрыгожылася неакласічным фантанам архітэктара Карла Вільгельма Барайса.
Будынак ратушы чатырохпавярховы. Цэнтральны аб'ём ратушы аформлены на ўзор старажытнарымскага храма з чатырма карынфскімі калонамі на фасадзе, руставаным неапрацаваным каменем. З вуліцы на ўзровень другога паверху вядзелесвіца ў класічным стылі. Франтоны двухсхільнага даху вянчаюць статуі старажытнагрэчаскіх багінь: з паўднёвага боку — багіні адплаты Немезіды, з паўночнай — багіні мудрасці Афіны; кожная ў суправаджэнні двух грыфонаў па вуглах франтона.
Былая царкоўная зала ратушы з 1934 года выкарыстоўваецца як канцэртная.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.