From Wikipedia, the free encyclopedia
Він М’ін (бірм.: ဝင်းမြင့်; 8 лістапада 1951) — бірманскі палітык і былы палітвязень, прэзідэнт М’янмы з 29 сакавіка 2018 года па 1 лютага 2021 года, спікер Палаты прадстаўнікоў з 2016 па 2018[3]. Член Палаты прадстаўнікоў з 2012 па 2018.
Він М’ін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
бірм.: ဝင်းမြင့် | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тхін Чжо | ||||||
Пераемнік | М’ін Швэ (в.а.) | ||||||
Нараджэнне |
8 лістапада 1951[1][2] (72 гады) |
||||||
Жонка | Cho Cho[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скінуты ў ходзе ваеннага перавароту.
Нарадзіўся ў вёсцы Няунг Чаунг, блізу Дануб’ю акругі Іравадзі ў сям’і Тун Кі і Дау Тхан. Ён скончыў са ступенню бакалаўра навук па геалогіі Універсітэт мастацтваў і навукі імя Рангуне[4].
Пасля заканчэння ўніверсітэта Рангуна, стаў старэйшым юрыстам Вышэйшага суда ў 1981 годзе і адвакатам Вярхоўнага суда М’янмы. У 1985 годзе стаў абаронцам Вышэйшага суда. Быў заключаны ў турму за ўдзел у паўстанні 8888[5].
Выйшаўшы з турмы, прыняў удзел ва ўсеагульных выбарах у М’янме ў 1990 годзе, якія пазней былі ануляваны вайскоўцамі. М’ін атрымаў перамогу, узяўшы 20 388 галасоў (56 %)[6], але яму так і не было дазволена заняць сваё месца ў парламенце. Аднавіў сваю палітычную кар’еру напярэдадні выбараў у 2012 годзе. Атрымаўшы перамогу, ён заняў месца ў Палаце прадстаўнікоў і стаў сакратаром камітэта па пытаннях вяршэнства закона. На ўсеагульных выбарах 2015 года быў абраны дэпутатам ад паселішча Тамве Тауншып. З 2016 па 2018 год быў спікерам Палаты прадстаўнікоў М’янмы[7].
21 сакавіка 2018 года, пасля адстаўкі Тхін Чжо з пасады прэзідэнта М’янмы, Він М’ін падаў у адстаўку з пасады спікера парламента, што многія тады расцанілі як падрыхтоўку нацыянальнай лігі за дэмакратыю да таго, каб ён стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта. 23 сакавіка 2018 года Піфу Хлута пацвердзіў абранне Він М’іна кандыдатам у члены Палаты прадстаўнікоў на пасаду віцэ-прэзідэнта, што казала пра тое, што ён уступіў у выбарчы працэс. Він М’ін перамог на выбарах кандыдата ад Партыі салідарнасці і развіцця Саюза Таунг Айе, набраўшы 273 галасы супраць 27. 29 сакавіка 2018 года перад сходам народных прадстаўнікоў краіны, быў прыведзены да прысягі ў якасці 10-га прэзідэнта М’янмы.
1 лютага 2021 года ў ходзе ваеннага перавароту быў адхілены аб пасады прэзідэнта і затрыманы[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.