Вільготныя трапічныя лясы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільготныя трапічныя лясы, трапічныя дажджавыя лясы — лясы ў трапічных, субтрапічных, субэкватарыяльных і экватарыяльных шыротах з вільготным кліматам (2000—7000 мм ападкаў за год).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/800px-tropical_wet_forests.png/640px-800px-tropical_wet_forests.png)
Для іх характэрна бесперапынная вегетацыя, багаты фларыстычны састаў, складаная вертыкальная структура (больш за 5 ярусаў), дрэвы малагалінастыя, з дошкападобнымі і паветранымі каранямі, мноства эпіфітаў і ліян. Вышыня дрэў больш за 60 м.
Вільготныя трапічныя лясы называюць таксама гілеяй або сельвай (у Паўднёвай Амерыцы), джунглямі (у Паўднёвай Азіі).