Вярэбушкі
вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярэ́бушкі[1] (трансліт.: Viarebuški, руск.: Веребушки) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавета. На левым беразе ракі Краўлянкі, за 4 км на поўдзень ад Крэва.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Вярэбушкі
|
Закрыць
Першапачаткова Вярэбушкамі (Werebiszki, 1468; Воробишки, 1501) валодаў Войтка Гетаўтавіч, пасля яго смерці паселішча было перададзена пляменніку — Георгію (Юхну), сыну Георгія Гетаўтавіча, адбылося гэта не раней за 1447 год[2].
У 1940—1954 гадах цэнтр Вярэбушкаўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1960 года вёска ваходзіла ў склад Ардашынскага сельсавета, да 20 красавіка 1962 года — у склад Крэўскага сельсавета[3], да 25 чэрвеня 2008 года — у склад Ардашынскага сельсавета[4].